У панядзелак афіцыйна стартаваў тэндэр на правядзенне Еўра‑2016. Трыё ўдзельнікаў тэндэру канчаткова сфармавалася ў канцы 2009 года, калі Швецыя і Нарвегія адклікалі сумесную заяўку.
Такім чынам, 15 лютага прадстаўнікі Італіі, Турцыі і Францыі ўрачыста перададуць свае прэзентацыі чальцу Выканаўчага камітэта УЕФА і дырэктару Камітэта нацыянальных зборных Жылберту Мадаіл.
Пасля падачы афіцыйных заявак ад нацыянальных асацыяцый конкурсная дакументацыя будзе прааналізавана і ацэненая экспертамі. Пасля адміністрацыя УЕФА перадасць яе для вывучэння ў Камітэт нацыянальных зборных,
а канчатковы вердыкт будзе вынесены на пасяджэнні Выканкама УЕФА, які адбудзецца 28 мая 2010 года ў Жэневе.
Нагадаем, Еўра‑2012 пройдзе ў Украіне і Польшчы.