На шашы Бабруйск — Глуск праваслаўны святар на аўтамашыне «Крайслер» збіў жыхара Глускага раёна. Той ад траўмаў загінуў на месцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, святар быў цвярозы. У ДАІ мяркуюць, што кіроўца быў няўважлівы падчас руху.

Па факце гібелі чалавека распачата крымінальная справа, паведамілі афіцыйныя крыніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?