Амерыканская "хуткая дапамога", амбуланс

Амерыканская "хуткая дапамога", амбуланс

Ну, вельмі Дзікі Захад! 27-гадовы амерыканец Нікалас Панціла залез у кабіну мікрааўтобуса «хуткай дапамогі» і, дарма што ў задняй частцы салона парамедыкі апекаваліся хворым, сагнаў машыну. Надзвычайны выпадак здарыўся на лыжным курорце ў штаце Вісконсін: маладзён быў пад чаркай, і, пэўна, таму не заўважыў прысутнасці іншых людзей.

Паліцыянтам засталося толькі аператыўна зрэагаваць на званок аднаго з парамедыкаў. Паводле мілуокскай газеты ў гэтым выпадку паліцыя спагоніцца напоўніцу: згоншчыку-небараку не толькі ікрымінуецца «прывядзення ў рух транспартнага сродка без дазволу гаспадара», але і «кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым выглядзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0