У Іране лідэры апазіцыі Мехдзі Карубі і былы прэзідэнт Махамад Хатамі сёння падвергліся нападу праўрадавых дэманстрантаў — падчас святкавання ў Тэгеране чарговай гадавіны ісламскай рэвалюцыі.

Сын Карубі паведаміў, што бацька не пацярпеў, але яго людзі былі збітыя. Хусэйн Карубі распавёў, што калі бацька збіраўся пакінуць месца падзей на аўтамабілі аднаго з сваіх прыхільнікаў, то маніфестанты напалі на аўтамабіль і разбілі шыбы.

У іранскай сталіцы сёння раніцай адбыўся шматтысячны мітынг, на якім выступіў прэзідэнт краіны Махмуд Ахмадзінежад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?