У Бельгіі сама мала 20 чалавек загінулі сёння ў чыгуначнай катастрофе.
Фота АР
Пра гэта паведамляе бельгійскі тэлеканал VRT. Паводле папярэдніх звестак, два прыгарадныя цягніка сутыкнуліся недалёка ад горада Хале.
Прычыны трагедыі высвятляюцца. Часова перакрыты рух цягнікоў на поўдні Бельгіі, у тым ліку хуткасныя чыгуначныя зносіны паміж Брусэлем і Парыжам.
0
0
0
0
0
0