Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ па тэлефоне павіншавала Віктара Януковіча з абраннем яго прэзідэнтам Украіны і запрасіла прыехаць у Літву на ўрачыстасці, прысвечаныя 20‑годдзю 11 сакавіка (Дня аднаўлення незалежнасці Літвы).

«Дэмакратычныя і адкрытыя выбары прадэманстравалі вернасць Украіны агульнаеўрапейскім каштоўнасцям і высокую грамадзянскую свядомасць жыхароў. Ад выбару ўнутранай і вонкавай палітыкі Украіны залежыць стабільнасць і дабрабыт усяго рэгіёна, таму жадаю Вам вялікай мудрасці і вытрымкі, прымаючы адказнасць за кіраванне Украінай ды накіроўваючы яе на шлях працвітання і бяспекі», — сказала Грыбаўскайтэ.

Кіраўнік Літвы адзначыла, што Літву і Украіну здаўна звязваюць цесныя гістарычныя, культурныя і палітычныя сувязі, таму прэзідэнт не сумняецца, што стратэгічны дыялог паміж Літвой і Украінай, заснаваны на агульных інтарэсах і каштоўнасцях, будзе паслядоўна ўмацоўвацца і паглыбляцца ў гады кіравання Януковіча.

Нагадаем, што пытанне з запрашэннем Лукашэнкі ў Вільню так і падвісла ў паветры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?