Прагноз надвор’я ў Беларусі на 16—18 лютага.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 лютага ў Беларусі воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікі снег. Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—11°С, пры праясненнях да мінус 13—16°С, днём мінус 3—9°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—11°С, днём мінус 6—8°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 17 лютага месцамі невялікі кароткачасовы снег, туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С,

пры праясненнях да мінус 15—20°С, днём мінус 2—9°С, па паўночным усходзе да мінус 11°С.

18 лютага ноччу па Брэсцкай вобласці, днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С, пры праясненнях да мінус 18°С, па паўднёвым захадзе мінус 3—6°С, днём 0 — мінус 7°С.

У Мінску 17 лютага воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём невялікі кароткачасовы снег. Слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, днём мінус 5—7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?