У прэс‑канферэнцыі БХД узялі ўдзел Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін і Любоў Каменева — кіраўнічка маладых хрысціянскіх дэмакратаў.

БХД плануе высунуць праз збор подпісаў вылучыць 204 кандыдаты ў мясцовыя саветы. 90% з кандыдатаў ад хрысціянскіх дэмакратаў будуць упершыню балатавацца ў мясцовыя саветы. Сярод вядомых дзеячоў БХД у выбарах будуць прымаць удзел Аляксей Шэйн, Георгій Дзмітрук, Таіса Кабанчук, Мікола Баўсюк, Дзяніс Садоўскі, Канстанцін Жукоўскі. Лідэры БХД заявілі, што спіс кандыдатаў узгадняўся з БНБ.

П.Севярынец адзначыў, што «гэта будзе першая кампанія БХД нацыянальнага ўзроўню. Для нас гэта перадусім сур’ёзная магчымасць працаваць з людзьмі, а не дэмакратычная выбарчая кампанія. Выбараў у Беларусі няма».»Мы хочам ускалыхнуць Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі. БХД — гэта адзіны выклік, на які Лукашэнка не зможа адказаць. Рэжым не можа перастаць хлусіць і красці. Рэжым не зможа адказаць на пытанні маралі».

Віталь Рымашэўскі пракаментаваў вялікую колькасць кандыдатаў ад БХД наступным чынам: «Гэта адказ на пытанне, чаму нас не рэгіструюць. Падчас выбараў у мясцовыя саветы стане відавочна, ці падрыхтаваная БХД да прэзідэнцкіх выбараў».

Сталі вядомымі і першыя крокі перашкодаў з боку ўлады. Усяго планавалася вылучыць каля 300 кандыдатаў, аднак падчас працэсу падачы дакументаў амаль 100 чалавек адмовілася ад удзелу ў выбарах.

У прыватнасці, пасля ціску з боку ўлады адмовіўся балатавацца В.Шэлех з Кіраўскага раёна, П.Маланачкін з Горак.

У БХД плануюць перадаць спіс з 204‑ох кандыдатаў у дыпламатычныя прадстаўніцтвы еўрапейскіх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?