18 лютага ў Віцебску быў затрыманы міліцыяй больш чым на дзве гадзіны актывіст КХП‑БНФ Барыс Хамайда за распаўсюджванне партыйнага часопіса «Беларускія ведамасці».

Як паведаміў Хамайда, яго затрымалі ў цэнтры горада пад маркай праверкі літаратуры і перыядычных выданняў, якія ён рэалізоўваў. «Прадстаўнікі праваахоўных органаў адмовіліся азнаёміцца з выданнямі на месцы і запрасілі мяне праехаць у Чыгуначны РАУС горада», — сказаў Хамайда.

Паводле яго слоў, увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі 17 нумароў «Беларускіх ведамасцей» 2008—2009 гадоў выпуску, якія выдае ў Варшаве старшыня КХП‑БНФ Зянон Пазняк. Паколькі гэта выданне друкуецца ў Польшчы, супрацоўнікі міліцыі вырашылі яго канфіскаваць і накіраваць у ідэалагічны аддзел Віцебскага аблвыканкама на экспертызу наконт магчымасці распаўсюджвання часопіса, адзначыў Хамайда.

Пасля таго як ён адмовіўся падпісваць пратакол аб канфіскацыі часопісаў і запатрабаваў копію дакумента, Хамайду вызвалілі і вярнулі ўсе нумары выдання.

Сваё затрыманне палітык звязвае з выбарамі ў мясцовыя саветы. «Улады баяцца слоў праўды, з якімі са старонак «Беларускіх ведамасцей» звяртаецца да людзей Зянон Пазняк», — сказаў Хамайда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?