У Беларусі з’явіліся цыгарэты, аформленыя па‑беларуску. На пачку цыгарэт West па‑наску зробленыя ўсе надпісы: выходныя звесткі, паказчыкі ўтрымання смолаў і г.д.

Паводле кіраўніка аддзела збыту кампаніі «Табак‑Інвест» Мікалая Папандопалы, фірма самастойна, без усялякага вонкавага ўдзеяння вырашыла рабіць надпісы на пачках цыгарэт выключна па‑беларуску.

«Winston», «Monte Karlo», «Golden Geit» — усе цыгарэты будуць ужо надалей па‑беларуску», — кажа Папандопала.

Па‑беларуску будуць аформленыя і астатнія цыгарэты, якія выпускае «Табак‑Інвест».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?