Справа на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) распачата Фрунзенскім РУУС Мінска ў дачыненні да старшыні праўлення грамадскага аб’яднання »Фонд сацыяльнай абароны »Час».

Як паведаміла прэс‑афіцэр райупраўлення Ала Галубовіч, ён падазраецца ў тым, што на працягу чатырох гадоў — са студзеня 2005 года па снежань 2009 года, —

прыцягваючы грашовыя сродкі грамадзян па інвестыцыйных дагаворах на будаўніцтва кватэр у пасёлку Ждановічы і сталічным мікрараёне Сухарава, выкраў больш як 1,8 млрд. рублёў.

Злачынная «піраміда» была пабудавана такім чынам, што на адну кватэру прыпадала некалькі ўладальнікаў.

Праваахоўныя органы ўстанавілі, што кіраўнік фонду заключыў фіктыўныя дагаворы на пастаўку электратэхнічнай прадукцыі і пералічыў больш як 1,8 млрд. рублёў на разліковы рахунак нейкай фірмы, а затым перавёў грошы ў наяўныя праз ілжэпрадпрымальніцкія структуры і выкраў іх.

Падазраваны змешчаны ў ІЧУ. У якасці пацярпелых у справе фігуруюць больш за 100 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?