24 лютага а 17‑й гадзіне ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 22‑гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі знакамітага ўкраінскага фотамастака Ігара Гайдая.

Мерапрыемства арганізавана Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Імя Ігара Гайдая шырока вядома не толькі на яго радзіме, але і далёка за яе межамі. І гэта не дзіўна, бо фатаграфіі мастак прысвяціў большую палову свайго жыцця. Яшчэ ў школьныя гады ён здымаў усё, што лічыў вартым аб’ектыва свайго фотаапарата. Скончыўшы кінааператарскі факультэт Тэатральнага інстытута імя Карпенка‑Карага, Ігар Гайдай працаваў у цэху рэкламнай фатаграфіі кінастудыі імя Даўжэнкі. Ён набыў добры творчы вопыт, ствараючы плакаты для кінастудыі і рэкламу для спецыялізаваных часопісаў пра кіно. І ўжо ў 1991 годзе фотамастак адкрыў першую ва Украіне прафесійную студыю рэкламанай фатаграфіі.

Асаблівасцю творчасці Ігара Гайдая з’яўляецца магчымасць праз звычайныя рэчы, без вытанчанасці і хітрасці, убачыць маленькі цуд і падзяліцца ім з другімі людзьмі. Героі яго фотаздымкаў — людзі ў рэальным сваім абліччы, шчырыя, свабодныя ад тэатралізаванасці і штучнасці.

На выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будуць прадстаўлены тры аўтарскіх праекты фотамастака: «Украінцы», «Космас украінскага хлеба», «9+3». Паводле двух з іх выйшлі фотаальбомы. Выстаўкі гэтых работ ужо праходзілі ва Украіне і Еўропе і атрымалі шырокі рэзананс у прэсе.

Тэл. для даведак: 293‑27‑67, 293‑28‑23

Е‑mail: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0