28 лютага адбудуцца чарговыя Астрожскія чытанні, прысвечаныя дню памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526–1608) — славутага асветніка, дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча.
Чытанні, арганізаваныя Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў у прыходзе ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Тарасава Мінскага раёна.
Сёлетнія Астрожскія чытанні будуць прысвечаны тэме духоўнага асветніцтва ў Беларусі.
Праграма:
09:00 – Літургія ў храме в. Тарасава;
11:00 – Ліція ў памяць дбрв. кн. Канстанціна Васілія;
11:15 – Хрэсны ход і ўскладанне гірлянды да барэльефа кн. Канстанціна Астрожскага;
11:30 – Астрожскія чытанні. У праграме:
- Прэзентацыя твораў беларускіх мастакоў на тэму «Князь Астрожскі — славуты асветнік, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч».
Спаведніцкі подзвіг архімандрыта Лявонція Карповіча. Прот. Сергій Гардун.
Да 100-годдзя перанясення мошчаў прп. Еўфрасінні з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк. – Манахіня Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Прэзентацыя выданняў Полацкага манастыра.
У в. Тарасава — родавых землях князёў Астрожскіх — у маі 2008 года прайшлі святкаванні 400-годдзя памяці князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Тут быў асвячоны памятны звон, усталяваны барэльеф дабравернага князя Канстанціна.