Пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 20 лютага №25 зацверджаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2010 годзе.

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў,

ЦТ пачнецца 14 чэрвеня іспытам па беларускай мове. 15 чэрвеня пройдзе іспыт па рускай мове, 17 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 18 чэрвеня — па геаграфіі. 20 чэрвеня адбудзецца ЦТ па матэматыцы, 22 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 24 чэрвеня — па сусветнай гісторыі найноўшага часу. 25 чэрвеня пройдзе іспыт па фізіцы, 27 — па біялогіі, 29 — па замежных мовах, 30 чэрвеня — па хіміі.

Рэзервовым днём ЦТ вызначана 5 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?