У Жабінцы (Брэсцкая вобласць) павесілася 28‑гадовая мясцовая жыхарка, педагог адной са школ.

Праверку паводле факту яе гібелі праводзіць пракуратура Жабінкаўскага раёна.

Як паведамілі ў пракуратуры, цела маладой жанчыны ў яе кватэры знайшла свякроў, якая жыла з ёю. Паводле папярэдніх звестак, прычынай, якая падштурхнула жанчыну скончыць жыццё самагубствам,

магло стаць анкалагічнае захворванне.

Паводле інфармацыі старшага памочніка пракурора Брэсцкай вобласці Вольгі Дзмітрук, у 2009 годзе скончылі жыццё самагубствам 356 жыхароў вобласці (з іх тры непаўналетнія), большасць (291) — гэта людзі працаздольнага ўзросту. У сельскай мясцовасці зафіксаваны 191 выпадак суіцыду, у гарадах — 165.

Як зазначыла Дзмітрук, у шэрагу рэгіёнаў вобласці летась адзначаны рост колькасці суіцыдаў:

у Столінскім раёне з 15 да 30, Пружанскім — з 12 да 20, Маларыцкім — з 8 да 12, у Брэсце — з 35 да 44, Пінску — з 18 да 23, Баранавічах — з 29 да 34. У 2008 годзе скончылі жыццё самазабойствам 352 жыхары вобласці, у тым ліку шэсць непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?