З гэтага часу ўсе, хто хоча стварыць уласны вэб‑сайт у гэтай краіне, павінны атрымаць дазвол ад рэгулятара і паказаць дакументы, якія сведчаць пра асобу.

Распрацавала правілы Міністэрства прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій КНР. Забяспечыць іх выкананне павінны мясцовыя ўлады.

Такім чынам, уведзеная ў снежні мінулага года забарона на рэгістрацыю прыватнымі асобамі вэб‑сайтаў з даменным імем .сn адменена. Цяпер ахвотнікам тварыць старонку ў інтэрнэце неабходна сустрэцца з інспектарамі, прадаставіць фатаграфіі і дакументы, якія сведчаць асобу, каб іх даменнае імя было зарэгістравана.

У заяве міністэрства гаворыцца, што новыя правілы накіраваныя на барацьбу з парнаграфіяй ў сетцы Інтэрнэт.

У Кітаі налічваецца каля 380 млн. інтэрнэт‑карыстальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?