Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) расследуе інцыдэнт, у цэнтры якога апынуліся канадскія хакеісткі.

Гаворка ідзе пра неспартыўныя паводзіны прадстаўніц жаночай зборнай Канады па хакеі пасля перамогі над камандай ЗША ў матчы за золата 25 лютага.

Выйграўшы з лікам 2:0, «кляновыя» дзяўчыны вырашылі адсвяткаваць гэтую справу і пасля цырымоніі ўзнагароджання наладзілі святкаванне проста на лёдзе.

З залатымі медалямі на шыях, банкамі піва і пляшкамі шампанскага ў руках і цыгарамі ў зубах

пераможцы жаночага хакейнага турніру каталіся ўздоўж трыбун, віншуючы адзін аднаго і заўзятараў, сярод якіх, як паведамляецца, была і мужчынская зборная Канады па хакеі ў поўным складзе.

На хвалі радасці некаторыя дзяўчаты залезлі на машыну для залівання лёду ды гойсалі на ёй па лядовай пляцоўцы.

Міжнародны алімпійскі камітэт выказаў абурэнне недапушчальнымі паводзінамі хакеістак, якія [спартоўкі] павінны служыць прыкладам для іншх і перадусім для моладзі.

А тыя потым папрасілі прабачэння, патлумыўшы свой учынак некантраляванай радасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?