«Беларускаму адраджэнню не хапала палітыкаў», — пад такой назвай партал тут.бай апублікаваў інтэрв’ю журналіста Кастуся Лашкевіча з БарбарайТорнквіст-Плева , доктаркай славістыкі, прафесаркай кафедры мовы і літаратуры, дырэктаркай Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў шведскага універсітэта Лунда. Сярод яе навуковых прац — «Мова і ідэнтыфікацыя ў Беларусі. Даследаванне гісторыі беларускага нацыяналізму». Я не гісторык і не магу даваць прафесійную ацэнку гэтаму інтэрв’ю. Але ж некаторыя пытанні ў мяне, як у чытача, узніклі. Найперш, адносна ролі беларускай мовы.
У чым памылка?
На думку шведскага гісторыка, «мова ніколі не была галоўнай прыкметай, якая адрознівала беларусаў ад суседніх народаў. У адрозненне ад літоўцаў, чыя мова моцна вылучалася сярод моваў суседзяў, беларусы жылі на тэрыторыі са славянскімі дыялектамі. Больш за тое, на пачатку ХХ стагоддзя жыхары беларускіх вёсак не толькі не ведалі, але і ніколі не задумваліся, на якой мове яны размаўляюць. Яны лічылі сябе „тутэйшымі“ і былі ўпэўнены, што гавораць на нечым сярэднім паміж расійскай і польскай мовамі». Думка не новая — яна не аднойчы агучвалася рознымі навукоўцамі ў розныя часы. Але ў згаданым інтэрв’ю размова вядзецца пра тое, чым адрознівалася сітуацыя ў Беларусі ў 1918 ад сітуацыі ў яе суседзяў.
Чаму ж беларусы пацярпелі паразу, выбраўшы мову ў якасці галоўнага нацыянальнага маркёра (гэтае слова ўжываеТорнквіст-Плева ), альбо сімвала дзяржаўнасці? Дарэчы, у гэтым самым выбары, на думку гісторыка, была і галоўная памылка БНФ на пачатку1990-х .
Параўнанне з літоўцамі, як быццам, выглядае слушна. Але ў інтэрв’ю фактычна абыходзіцца прыклад іншага суседа — Украіны. Мімаходзь узгадваецца толькі факт, што ў Заходняй Украіне, якая ўваходзіла ў склад
Зразумела, будаванне ўкраінскай дзяржаўнасці яшчэ не завершана, яшчэ толькі закладаюцца падмуркі ўкраінскага культурніцкага адраджэння, яшчэ не знікла пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Ёсць і праціўнікі ўкраінскай мовы. (Дарэчы, гэта будзе важны тэст для новаабранага прэзідэнта Януковіча — ці выканае ён свае перадвыбарныя абяцанні зрабіць расейскую мову афіцыйнай, то бок, другой дзяржаўнай у асобных рэгіёнах?). Але немагчыма нават параўнаць цяперашні статус украінскай мовы са становішчам беларускай.
Адны ацэнкі — розныя высновы
Спадарыня БарбараУ беларускім руху людзі, што маглі „зрабіць“ дзяржаву, з’явіліся толькі ўТорнквіст-Плева робіць важную заўвагу пра тое, што «фармуляванне ідэалагічных маркёраў і палітычных задач» — гэта толькі першая фаза ў фармаванні нацыі. «Потым культурныя і ідэалагічныя ўстаноўкі трэба трансфармаваць у палітычнае дзеянне. І тут не абысціся без палітыкаў — людзей, якія будуць не толькі думаць але і дзеяць.
Але крыху далей у сваім інтэрвью
Але ці скончылася ў Беларусі на мяжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў першая фаза — фармуляванне маркёраў і палітычных задач? На гэта ў інтэрвью няма адказу.Торнквіст-Плева робіць закід беларускай апазіцыі: «заміж таго, каб накіраваць энергію на заваяванне палітычнай улады, пабудову дэмакратычных інстытутаў, яны прыклалі ўсе сілы на беларусізацыю і не атрымалі разумення ў грамадства».
Варта зазначыць, што спадарныя
Але горш іншае —
прадстаўнікі беларускай апазіцыі рэдка знаходзяць аргументы супраць такога падыходу, часцей нават падтрымліваюць яго. Гэта да іх звернуты словы акадэміка Радзіма Гарэцкага з ліста ў газеце «Народная воля» (№ 30–31):" Не магу прыняць пазіцыю лідэраў многіх партый і рухаў дэмакратычных сіл, якія карыстаюцца амаль спрэс расейскай мовай: маўляў, каб больш людзей іх зразумелі. Але сучасны стан беларускай мовы, нацыянальнай свядомасці і наогул беларушчыны патрабуе, каб яны ў першых шэрагах змагаліся за Беларускую нацыянальную ідэю, за сапраўдную беларускую Беларусь. Трэба зразумець, што дэмакратычная, незалежная краіна без беларускай мовы, без беларушчыны — немагчымая. Згубім беларускую мову — згубім Беларусь!» (Вылучана аўтарам ліста — В.Т.;)Як бачым, ацэнкі стану беларушчыны ў шведскага гісторыка і беларускага акадэміка супадаюць. Высновы робяцца розныя.
Адраджэнне ці абуджэнне?
На заканчэнне дазволю сабе працытаваць кнігу, якая, на першы погляд, не мае дачынення да сучаснай Беларусі. Аўтар гэтага выдання, прысвечанага гісторыі Італіі, Валерыо Лінтнер, піша, у прыватнасці, пра феномен Risorgimento — Абуджэння. У 1815 годзе, пасля паразы напалеонаўскай Францыі і Венскага кангрэсу, Італія фактычна апынулася пад пратэктаратам
Нягледзячы на хваляванні 1820 і 1831 гадоў, Рысарджымента, паводле гісторыка, праз два дзесяцігоддзі вярнулася да свайго пачатку, усё яшчэ пазбаўленае народнай падтрымкі. Але
праблема была зусім не ў італьянскай мове (на ёй ужо тады друкаваліся газеты, ствараліся шэдэўры опернага мастацтва і паэзіі). Справа была ў адсутнасці ў апазіцыі агульнага асэнсаванага праекта будучай Італіі. Спатрэбілася яшчэ чвэрць стагодддзя, каб узнікла адзіная італьянская дзяржава…
Дарэчы, на мой асабісты погляд, тэрмін «Абуджэнне» больш пасуе да працэсаў, які адбываліся ў Беларусі цягам апошніх дваццаці гадоў, чым «Адраджэнне», запазычанае з іншай італьянскай эпохі.
Прафесарка





