nytimes.com

nytimes.com

Апошнімі ўладальнікамі алімпійскіх медалёў сталі нарвежац Петэр Нуртуг і хакейная зборная Канады.

У нядзелю на Алімпіядзе ў Ванкуверы прайшоў лыжны марафон на 50 км. Алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац Петэр Нуртуг, які ў бліскучым стылі на апошніх метрах вырваў перамогу ў немца Акселя Тайхмана. Беларус Сяргей Далідовіч фінішаваў 25-м.

Апошнія ўзнагароды былі разыграныя ў фінале хакейнага турніру, дзе Канада перамагла ЗША з лікам 3:2. Пераможную шайбу ў овертайме закінуў Сідні Кросбі.

Наша краіна на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях ў Ванкуверы падзяліла 17-ы радок разам са Славакіяй. У гэтых краін па адным залатым, сярэбраным і бронзавым медалі.

Алімпійскім чэмпіёнам у лыжнай акрабатыцы стаў Аляксей Грышын, срэбра ў індывідуальнай гонцы на 20 км заваяваў біятланіст Сяргей Новікаў, бронзу – у гонцы на 15 км біятланістка Дар’я Домрачава.

Гэта найлепшы вынік беларусаў за часамі выступлення самастойнай камандай. Алімпійскіх чэмпіёнаў дагэтуль у нас не было, і наогул найлепшым вынікам былі дзве ўзнагароды: у Лілехамеры-1994 – два срэбры, у Нагана-1998 – дзве бронзы.

На Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці ў 2002 г. у беларусаў была адна бронза, у Турыне–2006 – срэбра.

Медальны залік (залатыя, срэбраныя, бронзавыя, у дужках — усяго):

Канада стала абсалютным чэмпіёнам па колькасці заваяванага золата (14 узнагарод).

Ранейшы рэкорд належаў СССР — 13 медалёў (1976, Інсбрук), які паўтарылі нарвежцы (2002, Солт-Лейк-Сіці).

ЗША сабралі рэкордную колькасць усіх медалёў - 37.

1. Канада — 14, 7, 5 (26)
2. Германія — 10, 13, 7 (30)
3. ЗША — 9, 15, 13 (37)
4. Нарвегія — 9, 8, 6 (23)
5. Паўднёвая Карэя — 6, 6, 2 (14)
6. Швейцарыя — 6, 0, 3 (9)
7. Кітай — 5, 2, 4 (11)
8. Швецыя — 5, 2, 4 (11)
9. Аўстрыя — 4, 6, 6 (16)
10. Нідэрланды — 4, 1, 3 (8)
11. Расія — 3, 5, 7 (15)
12. Францыя — 2, 3, 6 (11)
13. Аўстралія — 2, 1, 0 (3)
14. Чэхія — 2, 0, 4 (6)
15. Польшча — 1, 3, 2 (6)
16. Італія — 1, 1, 3 (5)
17. БЕЛАРУСЬ — 1, 1, 1 (3)
17. Славакія — 1, 1, 1 (3)
19. Вялікабрытанія — 1, 0, 0 (1)
20. Японія — 0, 3, 2 (5)
21. Славенія — 0, 2, 1 (3)
21. Харватыя — 0, 2, 1 (3)
23. Латвія — 0, 2, 0 (2)
24. Фінляндыя — 0, 1, 4 (5)
25.Казахстан — 0, 1, 0 (1)
25. Эстонія — 0, 1, 0 (1).

* * *

Калі ж лічыць па агульнай колькасці ўзнагарод, то Беларусь і Славакія займаюць 19 і 20-е месцы. У Аўстраліі – таксама тры ўзнагароды, але два залатыя медалі.

А наогул ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 26 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0