Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС Мінска за падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры затрыманы сталічны індывідуальны прадпрымальнік, раней судзімы за махлярства.

Як паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева, падазроны неаднаразова падбухторваў жыхароў Мінска да дачы хабару

нібыта службовым асобам сельскіх саветаў Мінскага раёна за спрыяльнае рашэнне пытання аб пастаноўцы іх на чаргу грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і нечарговым выдзяленні зямельных участкаў пад будаўніцтва дамоў.

Пракуратурай Мінска ў дачыненні да прадпрымальніка распачата крымінальная справа за падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры (ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса). Ён змешчаны пад варту ў ізалятар часовага ўтрымання. па крымінальнай справе ўжо устаноўлена 30 пацярпелых, а агульная сума незаконных грашовых узнагароджанняў склала больш за 300 тыс. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?