Летам 2011 году ў Расіі пачнецца продаж цалкам новай мадэлі Volkswagen, створанай спецыяльна для расійскага рынку.

Як паведаміў генеральны дырэктар Volkswagen Group Rus Дытмар Карцэква, навінка будзе седанам эканом‑класа, створаным на платформе Polo. Яе арыентаваны кошт складзе ад 440 000 рублёў (14 700 даляраў). Д. Карцэква не раскрыў тэхнічных характарыстык машыны, але падкрэсліў, што яе прататып ужо бачыў прэм’ер‑міністр РФ Уладзімір Пуцін.

Новая мадэль будзе лідэрам сярод аўтамабіляў канцэрна паводле ўзроўню лакалізацыі. Д. Карцэква падкрэсліў, што зварка, афарбоўка і штампоўка кузава будзе ажыццяўляцца на заводзе ў Калужскай вобласці, а доля айчынных сярод астатніх кампанентаў складзе 40%. Цяпер расійскі завод VW вырабляе легкавыя аўтамабілі маркі Volkswagen (Passat, Polo, Jetta, Tiguan, Touareg, Passat CC) і Skoda (Octavia, Octavia Tour, Fabia, Superb). З ліпеня 2009 году завод пашырыў мадэльны шэраг, пачаўшы выпуск мадэляў Caddy і Transporter.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?