Выхаванцы аддзялення для дзённага знаходжання маладых iнвалiдаў Кастрычнiцкага раёна Магiлёва наведалi кiналагiчны цэнтр вайсковай часцi ўнутраных спраў 6713 з лячэбнымi мэтамi.

Пазiтыўнае ўздзеянне на здароўе чалавека ад зносiнаў з сабакамi заўважана даўно, i цяпер яно выкарыстоўваецца для лячэння i рэабiлiтацыi. Аздараўляльны эфект можа быць значным: паляпшаецца самаадчуванне, нармалiзуюцца цiск i абменныя працэсы, знiкае стрэсавая трывожнасць i мышачная напружанасць, здымаецца дэпрэсiя i гэтак далей.

На першым занятку ў Магiлёве службовыя аўчаркi i маладыя iнвалiды знаёмiлiся. Моцна ўразiлi наведвальнiкаў паказальныя выступленнi сабак, але найбольшае задавальненне прынёс непасрэдны кантакт. Гладзiць i лашчыць чатырохногiх «дактароў» можна было бясконца.

Сабакi кiналагiчнага цэнтра — вытрыманыя, цярплiвыя, паслухмяныя i цалкам неагрэсiўныя жывёлы.

Адна дзяўчына так захапiлася, што вырашыла ўвесну абавязкова прыдбаць шчаня.

Цяпер у аддзялення для iнвалiдаў разам з кiналагiчным цэнтрам ёсць сумесны план: штомесячныя сустрэчы з сабакамi дапамогуць маладым iнвалiдам адчуваць сябе лепей

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?