Нацыянальны банк Беларусі рэкамендуе банкам зніжаць працэнтныя стаўкі на 0,5‑1 працэнтны пункт штомесяц.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе старшыні праўлення Нацбанка Пятра Пракаповіча, тэкст якога размешчаны ў ведамасным часопісе «Банковский вестник».

Плануецца, што стаўка рэфінансавання ў Беларусі да канца 2010 года павінна скласці 9‑12 працэнтаў. «Аднак, улічваючы цяперашнія макраэканамічныя ўмовы і дынаміку інфляцыі, на паказчык 12 працэнтаў неабходна выходзіць ужо ў другім квартале. Гэта звязана з тым, што запланаваны эканамічны рост не можа мець месца пры высокіх працэнтных стаўках», — лічыць Пётр Пракаповіч.

Цяпер пытанні крэдытавання дзяржаўных і буйных прадпрыемстваў вырашаюцца шляхам патаннення працэнтных ставак за кошт бюджэту. На гэта выдзелены вялікія рэсурсы. Інакш ідзе справа з крэдытаваннем насельніцтва, малога і сярэдняга бізнесу. Гэтыя катэгорыі пазычальнікаў у поўным аб’ёме адчулі на сабе ўдар росту працэнтных ставак. «У нас ёсць магчымасць для таго, каб забяспечыць іх паступовае зніжэнне і выйсці да канца другога квартала на ўзровень стаўкі рэфінансавання 12 працэнтаў, стаўкі па крэдытах — 15 працэнтаў, стаўкі па дэпазітах — 11‑13 працэнтаў гадавых, — падкрэсліў Пётр Пракаповіч. — Працэнтныя стаўкі павінны зніжацца штомесяц прыкладна на 0,5‑1 працэнтны пункт». Праўленне Нацбанка будзе кантраляваць выкананне рэкамендацый па гэтаму пытанню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?