Позву ва ўправу папярэдняга расследавання УУС Віцебскага аблвыканкама атрымалі Сяргей Каваленка і яго жонка Алена.

Каваленкаў выклікаў на допыт Андрэй Баранаў. Гэта ўжо трэці следчы ў справе актывіста, якой спачатку займаліся следчыя Таццяна Тулаева і Аксана Муравіцкая.

Крымінальную справу супраць сябра КХП‑БНФ Сяргея Каваленкі міліцыянты распачалі, затрымаўшы яго за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга на гарадской ёлцы ў Віцебску 7 студзеня

Каваленку вінавацяць адразу па двух артыкулах —грубае парушэнне грамадскага парадку і супраціў прадстаўнікам органаў унутраных спраў. За гэта Сяргею Каваленку пагражае да 6‑ці год турэмнага зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?