Вярхоўная Рада Украіны пачала разгляд пастановы «Аб адказнасці Кабінета міністраў Украіны». Яго ўхваленне пацягне за сабой адстаўку ўрада, які ўзначальвае Юлія Цімашэнка.

Праект пастановы ўнесла Партыя рэгіёнаў.

На пасяджэнні Вярхоўнай Рады зарэгістраваліся 404 дэпутаты, для прыняцця рашэння аб адстаўцы неабходныя 226 галасоў.

Прэм’ер‑міністр Украіны Цімашэнка і члены яе кабінета на пасяджэнні парламента адсутнічаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?