Вайна Кітая з Тыбетам

Прычыны вайны Кітая з Тыбетам акуратна не вядомыя. Ведаем толькі, што Далай‑Лама ўцёк ужо ад кітайцаў у Індыю — пад англіцкую апеку, ды што кітайскае войска грабіць цяпер храмы і забівае тыбецкі народ. Гэта вайна тым цікаўшая, што колькі гадоў таму назад, як на Тыбет ішлі англічане, Далай‑лама ўцякаў у Пекін — прасіць у кітайцаў помачы проці англічан.

«НН». №9. 1910

Допіс з турмы

У дачыненні да амаль усіх асуджаных расійцаў ажыццяўляецца своеасаблівая «дыскрымінацыя» з боку суддзяў. Бедакі атрымалі дадаткова 2—3 гады звыш звычайнага для падобных дзеянняў тэрміну літаральна «толькі за тое, што ты сюды прыехаў». Іншым сказам, за што братка‑беларус атрымлівае пяць‑сем гадоў турмы, расіец — усе дзесяць.

Зміцер Гарбуноў

«НН». №9. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0