Для самых маленькіх тэлеканал «ЛАД» рыхтуе новы праект — «Азбука», паведаміла прэc‑служба Белтэлерадыёкампаніі.

«Азбука» дапаможа дзецям вывучыць беларускі алфавіт. Кожны выпуск — гэта замалёўка, якая раскажа пра пэўную літару.

За аснову ўзяты прынцып традыцыйнай азбукі: каб малым было лягчэй запомніць літару, у праграме будзе распавядацца пра жывёл, расліны, прадметы, якія з гэтай літары пачынаюцца. Інтэрактыўнае навучанне дапаможа дзецям лепш асвоіць новы матэрыял і пашырыць свой далягляд.

Галоўны дырэктар галоўный дырэкцыі тэлеканала «ЛАД» Сяргей Кухто адзначыў: «Я рады, што гэты міні‑праект нарэшце набыў жыццё. Рады не толькі таму, што гэта дзіцячы праект, а для дзяцей зараз выпускаецца не так многа добрых навучальных праграм. Рады яшчэ і таму, што гэты праект будзе вучыць маленькіх беларусаў беларускай мове.

Гэтае першае веданне, якое дапаможа ім быць беларусамі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?