Следства органаў пракуратуры будзе рэфармавана. Гэта вынікае з указа прэзідэнта № 99, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам 1 сакавіка.

У адпаведнасці з дакументам следчы апарат органаў пракуратуры будзе складацца

са следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры і падпарадкаваных яму следчых аддзелаў пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур.

У склад следчага ўпраўлення Генпракуратуры ўвойдуць намеснік генпракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры, яго намеснікі — начальнікі аддзелаў, іх намеснікі, старшыя следчыя па асабліва важных справах, следчыя па асабліва важных справах, старшыя следчыя‑крыміналісты, следчыя‑крыміналісты, памочнікі намесніка генпракурора — начальніка следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры.

У склад следчых аддзелаў пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур увойдуць начальнікі згаданых аддзелаў, іх намеснікі і памочнікі, старшыя следчыя па важнейшых справах, следчыя па важнейшых справах, следчыя‑крыміналісты, а таксама замацаваныя за раённымі (міжраённымі, міжгарнізоннымі) участкамі гэтых аддзелаў старшыя следчыя, следчыя.

Указ прадугледжвае, што нагляд за выкананнем закона пры папярэднім следстве ў органах пракуратуры ў следчым упраўленні Генпракуратуры

будзе ажыццяўляцца генеральным пракурорам,

адным з яго намеснікаў, іншымі ўпаўнаважанымі генпракурорам пракурорскімі работнікамі Генеральнай пракуратуры. У следчых аддзелах пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур — вышэйназванымі службовымі асобамі, а таксама пракурорамі абласцей, горада Мінска і прыраўнаванымі да іх пракурорамі, адным з іх намеснікаў, іншымі ўпаўнаважанымі гэтымі пракурорамі пракурорскімі работнікамі гэтых пракуратур, а таксама пракурорамі раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў, міжраённымі і прыраўнаванымі да іх транспартнымі і міжгарнізоннымі ваеннымі пракурорамі — па крымінальных справах аб злачынствах, учыненых на паднагляднай ім тэрыторыі.

Функцыі пракуратур раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў, міжраённых і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур па ажыццяўленні папярэдняга следства па крымінальных справах будуць перададзены следчым аддзелам пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур. Пералік раённых (міжраённых, міжгарнізонных) участкаў гэтых аддзелаў і колькасны склад замацаваных за імі старшых следчых і (або) следчых вызначаюцца генпракурорам з улікам колькасці насельніцтва і стану крымінагеннага становішча на адпаведных тэрыторыях.

У адпаведнасці з указам ліквідуюцца: ваенная пракуратура па наглядзе за законнасцю ў воінскіх часцях ВПС і войскаў СПА, ваенная пракуратура па наглядзе за законнасцю ў органах пагранічнай службы.

Указ набывае моц 1 ліпеня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?