4 сакавіка на працягу ўсяго дня ў Беларусі будзе захоўвацца няўстойлівы характар надвор’я.

Зараз Беларусь знаходзіцца ў халоднай тылавай частцы цыклону, цэнтр якога над Карэліяй. Пры гэтым на тэрыторыю нашай краіны паступаюць вільготныя паветраныя масы з Балтыйскага мора, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У выніку надвор’е ў цягам усяго дня будзе няўстойлівым: сонца будзе змяняцца снежнымі кароткачасовымі разрадамі, якія пагаршаюць бачнасць да 500—1000 м.

Так, у Мінску зрання свяціла сонейка, пасля 9‑й неба зацягнула хмарамі і з неба пасыпаліся велічэзныя сняжынкі, цяпер — 10:40 — зноў свеціць сонца.

Такі характар надвор’я будзе характэрны для ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Рэспубліканскі гідраметэацэнтр рэкамендуе сёння ўстрымацца ад далёкіх паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?