Дактарам у шпіталях і бальніцах неабходна сотні разоў за дзень мыць рукі з мылам і вадой. На гэты працэс сыходзіць хвіліна ці нават больш часу, а ў такіх установах часта лік ідзе на секунды. Каб дактары змаглі як мага хутчэй аказаць дапамогу пацярпеламу, навукоўцы і вынайшлі незвычайны «мыйнік».
Прылада даволі простая —
дастаткова ўставіць кісць рукі ўнутр чорнай каробкі, якая «выкупае» яе ў плазме.Гэта той самы газ, што знаходзіцца ў неонавых шыльдах і тэлевізійных экранах. Але гэты тып плазмы пакаёвай тэмпературы пакліканы знішчаць мікробы, бактэрыі і вірусы.
Дактары ўжо паспрабавалі папрацаваць з такім прыстасаваннем.
Яно прадэзінфікавала рукі за 4 секунды,уключна з цяжкадаступнымі вобласцямі пад пазногцямі. А ступні нават у шкарпэтках — за 25 секунд.
Цана на навінку не перавышае $100праз тое, што ўнутры не выкарыстоўваюцца дарагія матэрыялы і дэталі.





