3 сакавіка ў сталічным Літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава выцінанкі «Нібы казка, нібы цуд» Наталлі Гамаюнавай і Алёны Шалімы, сябраў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Выцінанку называюць сапраўдным цудам. Здаўна ёй упрыгожвалі беларускую хату, а ў наш час гэты унікальны від народнага мастацтва заняў пачэснае месца на выставах і дапаўняе сваім хараством сучасныя інтэр’еры.

Цуды рукатворнай прыгажосці майстрых можна пабачыць да 29 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0