Курс даляра ЗША паводле вынікаў праведзеных 5 сакавіка біржавых таргоў вырас на 6 рублёў і склаў 2.945 рублёў. Гэта з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Ранейшы быў зафіксаваны на таргах 2 сакавіка і складаў 2.939 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Попыт перавысіў прапанову амаль у 12 разоў. Аб’ём здзелак склаў 29 млн. 781 тыс. (попыт — 29 млн. 818 тыс., прапанова — 2 млн. 442 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс вырас з 98,55 да 98,70 рубля, таксама дасягнуўшы новага гістарычнага максімуму. Аб’ём таргоў склаў 274 млн. 31 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 295 млн. 918 тыс., прапанова — 274 млн. 31 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 7 млн. 831 тыс. (попыт — 7 млн. 831 тыс., прапанова — 8 млн. 945 тыс.), а курс знізіўся на 9 рублёў да 4.003 рублёў за еўра.

У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,04% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.051,83 рубля супраць 1.051,38 рубля днём раней. Курс валютнага кошыка шосты дзень запар абнаўляе свой максімум.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 1,50%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 2,86%, да расійскага рубля — на 4,27%, да еўра — умацаваўся на 2,50%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?