5 сакавіка спаўняецца 50 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага футбаліста Ігара Гурыновіча.

Ён быў чэмпіёнам Савецкага Саюза ў 1982 годзе. Тады Гурыновіч быў адным з найбольш забіўных футбалістаў каманды Эдуарда Малафеева. Агулам за «Дынама» футбаліст правёў больш за дзесятак сезонаў — ад 1977 да 1990. Толькі на год гэта было перарвана гульнёй у маскоўскім «Лакаматыве».

Па развале СССР Гурыновіч у Англіі, Кіпры, Польшчы, Украіне, Іспаніі, Аўстрыі. Але былой славы так і не дасягнуў.

«Мяне выбілі з сядла траўмы. А можна было б трапіць у клуб Рыгора Фядотава, дасягнуўшы рубяжа ў сто забітых галоў
(Гурыновіч забіў у чэмпіянатах СССР 57 галоў — «НН»). Сумна, што ў гэтым дачыненні мне не пашанцавала. З 83‑га па 88‑ым столькі траўмаў! Цягам паўтара году ў мяне былі пераломы, разрывы звязак», — зазначыў І.Гурыновіч.

За зборную СССР Гурыновіч правёў адзін матч. За нацыянальную зборную Беларусі нападаючы правёў тры гульні і забіў адзін гол.

У гэтым сезоне Гурыновіч будзе трэніраваць каманду «Бяроза‑Юні» (Д3), якая павінна стаць фарм‑клубам мінскага «Дынама».

Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў футбалісту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?