Аляксандр Лукашэнка настойвае на тэрміновай мадэрнізацыі вытворчасцей лёну ў краіне. Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Аршанскі льнокамбінат.

Кіраўнік дзяржавы даручыў у самыя кароткія тэрміны ўстанавіць на аршанскім прадпрыемстве новае абсталяванне. Для гэтага павінен быць спрошчаны парадак яго закупкі. Камітэту дзяржкантролю даручана пракантраляваць эфектыўнасць працэсу закупкі абсталявання.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў павялічыць дзяржзаказ на льнопрадукцыю.

Прэзідэнт быў праінфармаваны, што толькі каля 20 працэнтаў прадукцыі, што выпускаецца на льнокамбінаце, апрацоўваецца па высокіх стандартах якасці.

Лукашэнка выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што льнаводчая галіна і вытворчасць прадукцыі з лёну ў Беларусі могуць і павінны быць канкурэнтаздольнымі. «Мяне пераконвалі, што мы не можам на належным узроўні вырошчваць ячмень, а потым пераканаліся, што гэта цалкам магчыма. Мне гаварылі, што ў Беларусі не атрымаецца вырошчваць якасны бураковы цукар, а сёння гэта стратэгічны рэзерв. Упэўнены, менавіта гэтак жа і з лёнам», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, зніжэнне якасці льносыравіны недапушчальнае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?