У філіяле міжраённага рэгістрацыйнага аддзела ДАІ ў пасёлку Баравая, 1 (ВЦ «Аквабел») з 11 сакавіка будзе спыненая рэгістрацыя транспартных сродкаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Мінска.
З тэхнічных прычынаў з 11 сакавіка транспартныя сродкі будуць рэгістравацца ў адпаведных пунктах на вуліцы Ціміразева, 114 (ГД «Ждановічы») і вул. Сярова, 1 (ААТ «АўтаВАЗ»). У філіяле міжраённага рэгістрацыйнага аддзела ДАІ ў пасёлку Баравая, 1 (ВЦ «Аквабел») будзе ажыццяўляцца толькі зняцце з уліку транспартных сродкаў.
Юрыдычным асобам, як і раней, трэба звяртацца ва ўпраўленне ДАІ на праспекце Дзяржынскага, 3.





