Фота hurnievic.livejournal.com

Фота hurnievic.livejournal.com

Улады румынскага гарадка Пекіка ўсталявалі паблізу размешчаных каля аўтамагістралі бараў і рэстаранаў дарожныя знакі, якія папярэджваюць пра п’яных пешаходаў.

Новыя знакі ўяўляюць сабой ярка-аранжавы трохкутнік, на якім намаляваны чалавек з бутэлькай у руках, які паўзе на карачках. Пабачыўшы такое, кіроўца будзе ведаць, што недзе побач бар або начны клуб, таму на праезнай частцы ў любы момант можа з’явіцца чалавек, які слаба кантралюе свае дзеянні.

Горад Пекік размешчаны ў 20 км ад заходняй мяжы краіны з Венгрыяй. «На трасе інтэнсіўнае рух — за дзень праязджаюць тысячы аўтамабіляў. А жыхары нашага гарадка вядуць актыўны начны лад жыцця. І мы хочам папярэдзіць кіроўцаў аб магчымым раптоўным з’яўленні на дарозе п’янага чалавека», — распавёў мэр гораду Пятру Антал.

Ідэя змагацца з ростам колькасці аварый, якія адбываюцца ў горадзе па віне п’яных пешаходаў, прыйшла да яго пасля паездкі ў Германію, дзе мэр убачыў падобныя знакі каля дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?