10 сакавіка ў мінскай кнігарніЎгалерэі Лявон Вольскі і Міхал Анемпадыстаў правялі лекцыю па ўласнай творчасці. З чытаннем вершаў і выкананнем песень.

Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі.

Міхал Анемпадыстаў.

Міхал Анемпадыстаў.

Сустрэчу паэты-песеннікі пабудавалі такім чынам, што расказвалі пра свае творчыя перыяды, якія ў абодвух супадаюць, ды чыталі вершы. Атрымалася такая міні-лекцыя.

Вольскі і Анемпадыстаў былі апрануты ў белыя кашулі з гальшуткамі і чорныя камізэлькі. Называлі адзін аднаго выключна на вы. Паводзілі сябе як два панічы, якіх так не любіць герой іх сумеснай песні з «Народнага альбома» Юзік.

Я супраць прыгнёту, паноў і падпанкаў.

Чакаю з надзеяй на рускія танкі.

Выкананне гэтай песні толькі прымусіла публіку адгукнуцца апладысментамі творчаму тандэму. Вершы, якія яны чыталі, людзей не ўражвалі.

І пакуль Вольскі не пачаў спяваць, імпрэза была падобная на кухонную сустрэчу двух калег,

якую публіка глядзіць па тэлевізары. Каб неяк ажывіць людзей, Лявон распачаў нават гульню бурамэ (сачыненне гумарыстычных вершаў на зададзеную рыфму).

Кульмінацыяй імпрэзы стала чытанне самых «свежых» тэкстаў. Фронтмэн N.R.M. прадэкламаваў верш «Краіны няма», які ўжо стаў песняй. Але музыка пакуль не вывучыў акорды да яе, таму і не здолеў праспяваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?