У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі абвяргаюць інфармацыю пра тое, што Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Венесуэле.

«Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Прэзідэнт знаходзіцца ў Мінску», — заявіў кіраўнік прэс‑службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.

Інфармацыю пра візіт Лукашэнкі ў Венесуэлу распаўсюдзіла 11 сакавіка Агенцтва фінансавых навін.

«Лукашэнка, як і меркавалася, адправіўся за акіян у сераду разам з афіцыйнай урадавай дэлегацыяй Беларусі, якую ўзначаліў першы віцэ‑прэм’ер У. Сямашка. Гэтую інфармацыю пацвердзілі адразу некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі», — паведамляе АФН/

Магчыма, нагодай для з’яўлення такой інфармацыі стала нядаўняе заяву прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

«Мы рыхтуемся прыняць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў бліжэйшыя дні», — заявіў Чавес 6 сакавіка падчас міністэрскай сустрэчы, якую трансляваў дзяржаўны тэлеканал Венесуэлы VTV.

11‑12 сакавіка ў Венесуэле знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з першым віцэ‑прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэтай візіту з’яўляецца аналіз выканання раней заключаных пагадненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?