Чэмпіянат цікавы тым, што дзве каманды расійскай эліты трэніруюць беларускія спецыялісты.
«Сібір» (Новасібірск) узначальвае Ігар Крывушэнка, а галоўным трэнерам грозненскага «Церака» з’яўляецца Анатоль Байдачны.
Лёс распарадзіўся так, што ў першым туры 14 сакавіка (нядзеля) гэтыя каманды згулялі між сабой.
«Церак» перамог у Новасібірску «Сібір» з лікам 2:0 (Кабенка, 40, Альсідараў, 56).
У складзе «Сібіры» на поле выйшлі трое беларусаў. Дзмітры Молаш і Ягор Філіпенка адгулялі ўвесь матч, Генадзь Блізнюк – першы тайм. Увесь матч на полі правёў гулец «Церака» Сяргей Амельянчук, які атрымаў жоўтую картку на 55-й хвіліне.
Ігар Крывушэнка патлумачыў паразу дзіцячымі памылкамі ў абароне і бракам досведу, бо «Сібір» з'яўляецца абсалютным дэбютантам прэм'ер-лігі,
а Анатоль Байдачны зазначыў, што сёння ягонаму клубупа шанцавала, паведамляе «Спорт-Экспресс».
У суботу беларус Сяргей Карніленка («Томь») забіў два галы ў гасцях «Растову» (0:2).
У складзе «Растова» увесь матч на полі правялі Цімафей Калачоў і экс-гулец БАТЭ Анры Хагуш.
Юры Жаўноў на матч «Крылы саветаў» – «Зеніт» заяўлены не быў. Вароты піцерскага клуба бараніў Вячаслаў Малафееў.