3D-казка кампаніі Disney і Ціма Бёртана «Аліса ў краіне цудаў» з Джоні Дэпам у ролі звар’яцелага Капялюшніка стала лідэрам касавых збораў 2010 года.

Першы тыдзень пракату прынёс вытворцу фільма $62 млн. Агульная сума, атрыманая ад пракату «Алісы», складае на сённяшні дзень $208,6 млн.

«Аліса ў краіне цудаў» абагнала па даходах іншую казачную гісторыю, створаную Бёртанам ‑‑ «Чарлі і шакаладная фабрыка».

Я лічу, што прафесійны саюз Бёртана і Дэпа сам па сабе з’яўляецца якімсьці чараўніцтвам», — пракаментаваў фільм адзін з кіраўнікоў Disney. «Ад іх заўсёды можна чакаць чаго‑небудзь надзвычайнага», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?