Грэка‑каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага запрашае на Вечар памяці — 19 сакавіка а гадз. 19:15,
у капліцы Душпастырскага цэнтра святога Язэпа (Мінск, вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»)
Тэма сустрэчы: а. Язэп Германовіч — жыццёвы ды творчы шлях.
У праграме:
— Жыцьцёвы і мучаніцкі шлях а. Язэпа Германовіча (а. Яўген Усошын)
— Рэлігійная і гумарыстычная паэзія Вінцука Адважнага (а. Алесь Аўдзеюк).





