Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавічы ад 1939 да 1944 г. Заходняя Беларусь пад савецкай і нямецкай акупацыяй. Аляксандар Бракель, 2009 г. 426 старонак.

Аляксандар Бракель, нарадзіўся ў 1976 г. у Боне. Навуковы супрацоўнік Універсітэта імя Гутэнберга ў горадзе Майнц, Германія. Займаецца вывучэннем гісторыі сярэднявечча і новага часу, усходееўрапейскай гісторыі і славістыкі.

Гэтая праца з’яўляецца першым параўнаўчым аналізам савецкага і нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая цяпер з’яўляецца заходняй часткай Беларусі. Аўтар паказвае шырокую панараму жыцця і пакутаў насельніцтва ў рэгіёне Баранавічаў ад 1939 да 1944 г., базуючыся на шматлікіх нямецкіх, савецкіх, польскіх і беларускіх крыніцах. Аўтар асаблівую ўвагу надае аналізу стратэгіяў выжывання мясцовых жыхароў паміж двума таталітарнымі рэжымамі: прыстасавання, супрацоўніцтва і супраціву. Варта адзначыць асаблівую ўвагу, якая надаецца вывучэнню адносінаў савецкага і польскага партызанскіх рухаў да цывільнага насельніцтва. У кнізе адлюстравана таксама і адрозная нацыянальная палітыка савецкай і нямецкай улады ў адносінах да беларусаў, палякаў, габрэяў, а таксама ўплыў гэтай палітыкі на адносіны паміж гэтымі нацыянальнымі групамі. Таксама аналізуюцца паводзіны негабрэйскага насельніцтва ва ўмовах масавага знішчэння габрэяў нямецкімі захопнікамі.

Выходныя дадзеныя кнігі:

Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944 Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. Diss. Alexander Brakel 2009, XII, 426 Seiten, Maße: 17,1 x 24,4 cm, Gebunden, Deutsch Schöningh ISBN‑10: 3506767844 ISBN‑13: 9783506767844

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?