fot. agencja Gazeta

fot. agencja Gazeta

Адміністрацыя міжнароднага аэрапорту імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве вырашыла, што такая назва вельмі складаная і пачала ўжываць простую і ўсім зразумелую – «Аэрапорт Шапэна».

Першы варыянт назвы аэрапорт атрымаў ў 2001-ым годзе, калі тагачасны прэм’ер Ежы Бузэк урачыста адкрыў помнік Шапэну на тэрыторыі аэрапорту. Аднак жыхары Варшавы і шматлікія падарожнікі па-ранейшаму называлі варшаўскі аэрапорт паводле назвы раёну горада, у каторым ён размешчаны -- «Акенце».

Адміністрацыя «Аэрапорта Шапэна» спадзяецца, што новая назва выцесніць традыцыйную і будзе спрыяць папулярызацыі вялікага кампазітара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?