Беларуска Дар’я Домрачава заняла 2‑е месца ў спрынце на 7,5 км на 8‑м этапе Кубка свету па біятлоне, што праходзіць у нарвежскім Халменколене.

Дар’я саступіла 4,9 секунды пераможцы гонкі Сімоне Хаўсвальд з Германіі (20:42,4). Трэцяе месца заняла шведка Анна‑Карын Олафсан (+14,4). Усе дзяўчыны адстраляліся чыста на агнявых рубяжах.

Людміла Калінчык паказала найлепшы вынік ў кар’еры, фінішаваўшы 5‑й (+39,0, 0), Надзея Скардзіна — 29‑я (+1.43,9 0), Вольга Кудрашова — 47‑я (+2.24,6 1), Ала Толкач — 69‑я (+3.19,8, 3).

Нагадаем, што на 7‑м этапе Кубка свету, што прайшоў на мінулым тыдні ў фінскім Кантыёлахці, Дар’я Домрачава выйграла і спрынт, і гонку пераследу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0