Жыхар Мазыра з‑за неасцярожнасці спаліў аўтамабіль сябра, які папрасіў адрамантаваць машыну.

Як паведамілі ў Мазырскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, увечары 17 сакавіка ў службу «101» паступіла паведамленне аб пажары ў адным з гаражных кааператываў райцэнтра. Пажар адбыўся ў легкавым аўтамабілі »Рэно‑19» 1991 года выпуску. Агнём пашкоджаны маторны адсек і салон машыны.

Як высветлілі інспектары РАНС, гаспадар аўтамабіля даў машыну сябру, папрасіўшы адрамантаваць пашкоджаны бампер.

Той зрабіў рамонт, вывеў машыну з гаража і стаў праграваць матор.

У маторным адсеку ўспыхнула полымя. Дакладныя прычыны пажару ўстанаўліваюцца, пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?