Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Надзею Бабкіну з юбілеем.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Надзея Бабкіна ўнесла неацэнны ўклад у захаванне і прымнажэнне традыцый народнай песні, узняла яе на новую творчую вышыню і заваявала сэрцы мільёнаў людзей.
«Мы ведаем і цэнім Вас — цудоўную артыстку, заснавальніка і нязменнага кіраўніка ансамбля „Руская песня“,
чалавека шырокай душы, чыё мастацтва служыць умацаванню адзінства брацкіх адносін», —
адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні.
Падзяка кіраўніка дзяржавы аб’яўлена мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту,
патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне, захаванне, развіццё культурнай і духоўнай спадчыны краіны і ў сувязі з





