Асацыяцыя аўтавытворцаў Еўропы назвала Нямеччыну самай забяспечанай аўтамабілямі краінай. У СНД першае месца па гэтым паказніку займае Беларусь.

У Нямеччыне, па звестках Асацыяцыі аўтавытворцаў Еўропы (АСЕА), на 1 тысячу жыхароў краіны прыпадае 563 легкавыя аўтамабілі. На думку аналітыкаў, гэта тлумачыцца тым, што ў Нямеччыне даступныя кошты на аўтамабілі нацыянальнай вытворчасці, а таксама эфектыўная сістэма дзяржаўных ільготаў і праграм крэдытавання, якія дазваляюць нават малазабяспечаным пластам насельніцтва купляць аўто.

На другім месцы — Італія. Там 548 аўтамабіляў на 1 тысячу жыхароў. Замыкае тройку лідэраў Аўстрыя — 510 машын. Адзначым, што ў краінах Заходняй Еўропы ў сярэднім прыпадае па 508 машын на 1 тысячу жыхароў, а ў краінах‑пачаткоўцах ЕС — па 307 машын.

Сярод краін СНД па колькасці аўтамабіляў першай з’яўляецца Беларусь (261 аўто), хоць эксперты адзначаюць, што аўтапарк у нашай краіне не вылучаецца высокай якасцю і навізной.

За Беларуссю ідзе Расія з 230 аўтамабілямі на 1 тысячу насельніцтва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру