Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў і паўфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Сфармаваныя наступныя пары:
«Ліён» — «Бардо»,
«Баварыя» (Мюнхен) — «Манчэстар Юнайтэд»,
«Арсенал» (Лондан) — «Барселона»,
«Інтэр» (Мілан) — ЦСКА (Масква).
У паўфіналах сустрэнуцца:
у першым паўфінале — пераможца матчу «Баварыя» — «Манчэстар Юнайтэд» з пераможцам гульні «Ліён» — «Бардо»,
«Інтэр» — ЦСКА / «Арсенал» — «Барселона».
Каманды, указаныя першымі, першы матч правядуць дома.
Матчы 1/4 фіналу будуць згуляныя 30‑31 сакавіка, матчы ў адказ пройдуць 6‑7 красавіка.
Паўфіналы — 20‑21 красавіка — 27‑28 красавіка.
Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе на стадыёне «Санцьяга Бернабеу».
***
Сёння таксама прайшло лёсаванне чвэрцьфіналаў Лігі Еўропы.
- 1. «Фулхэм» (Англія) - «Вольфсбург» (Нямеччына)
2. «Гамбург» (Нямеччына) - «Стандард» (Бельгія)
3. «Валенсія» (Іспанія) - «Атлетыка» (Іспанія)
4. «Бенфіка» (Партугалія) - «Ліверпуль» (Англія).
Нагадаем, што партугальская «Бенфіка» у групавым турніры гуляла з барысаўскім БАТЭ. Беларусы прайгралі ў гасцях - 0:2, дома - 1:2.
Чвэрцьфіналы пройдуць 1 і 8 красавіка.
У паўфіналах згуляюць пераможца пары 1 і 2, пераможца пары 3 і 4. Матчы 1/2 фіналу адбудуцца 22 і 29 красавіка.
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 12 мая ў Гамбургу.





