Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 19 сакавіка вырас на 6 рублёў і склаў 2.967 рублёў.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 263 млн. 366 тыс. (попыт — 263 млн. 370 тыс., прапанова — 233 млн. 865 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 0,08 рубля да 101,41 рубля. Аб’ём таргоў склаў 262 млн. 237 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 271 млн. 113 тыс., прапанова — 262 млн. 93 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 10 млн. 741 тыс. (попыт — 10 млн. 740 тыс., прапанова — 11 млн. 873 тыс.), а курс знізіўся на 8 рублёў да 4.040 рублёў.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,03% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.067,28 рубля супраць 1.067,01 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,99%, да даляра — на 3,63%, да расійскага рубля — на 7,13%, да еўра — умацаваўся на 1,60%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?