Пра гэта 19 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні Выканкама Садружнасці Уладзімір Гаркун.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо накіраваў запрашэнні сваім калегам з краін СНД

узяць удзел у нефармальнай сустрэч 8 мая і ва ўрачыстасцях з нагоды 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая.

Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць зварот да ветэранаў фронту і працаўнікоў тылу краін СНД у сувязі з гадавінай перамогі.

Як адзначыў Гаркун, парадак дня саміта фарміруе расійскі бок. »Не думаю, што ён будзе аб’ёмны», — сказаў ён.

Першы намеснік старшыні Выканкама СНД паведаміў, што ёсць шэраг тэм, якія могуць абмяркоўвацца прэзідэнтамі, але раскрываць іх не стаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?